Главная страница


Главная
Актуальщина
Короткие формы
Длинные формы
Вершы сыну
Фотографии
Обратная связь





Главная > Вершы сыну

Вершы сыну

***
Ў цемным лесе цiха-цiха,
Бо насунулася ноч
Спяць i вожык, i зайчыха...
А сава не плюшчыць воч.

 

***
Я i тата – мы штодня
Рыбу вудзiць любiм.
Шчупака цi акуня
Падсячом на вуду!

 

***
З рэчкай спрэчку я вяду:
Хто каго абгонiць
Аж стамiўся – не магу
Я яе адолець!

 

***
У шпакоўнi шпачаня
Адкрывае дзюбу,
Каб шпачыха чарвяка
Прынясла «галубе».

 

***
З татам мы пайшлi у лес.
Як жа там прыгожа!
Шмат сунiцаў i грыбоў —
Не сабраць у кошык!

 

***
Хто там тупае так ножкай,
Калi дзеткi ў ложках спяць?
Гэта вожык па куточках
Любiць ноччу пагуляць.

 

***
Я хацеў злавiць прамень...
З iм ганяўся цэлы дзень
Але ен вышэй-вышэй,
Ды й схаваўся ад вачэй!

 

***
У меня сяброўка Алька —
Любая дзяўчына.
Я гуляю з яе лялькай,
Яна — з маёй машынай.

 

***
Чык-чырык, чык чырык
Верабейка невялiк...
Песенькi спявае,
Сяброў сваiх ззывае.

 

***
Прачынайся, мой сынок!
Не плач, усмiхайся...
Будзе радасным дзянек —
Гуляй ды забаўляйся!

 

***
Занядужыў наш Алесь,
Аж гарыць ад жару ўвесь...
Бо ваду з-пад крана пiў,
Ды й па лужынах хадзiў :(

 

***
Цiха вечар наступае,
I наш хлопчык засынае,
Каб здаровым быць i дужым
I, таксама, вельмi мужным!

 

***
Цацкi вельмi я люблю:
I машыну, i юлу.
А як стану я дарослым
Мусiць, буду я кiроўцам!

 

ПРА ГАРБУЗ
Ой, а гэта што за цуд?
Мячык паласаты
З лiсцiкам, хвастаты
Тата кажа: — То гарбуз!
Панясем да хаты!

Дома мы гарбуз разбiлi
Семак смачных насушылi.

 

 

2015 г. (сумесна з бабуляй маленькага Алеся, Людмiлай Iванаўнай)